Распавядаем пра традыцыйныя строi беларускага касцюму.
Сёння падрыхтавалi апісанне касцюмаў Ваўкавыска-Камянецкага строю 👇🏼
▫ Гарнітур жаночага летняга адзення складаўся з кашулі, спадніцы, фартуха, гарсэта, пояса, галаўных убораў і ўпрыгожанняў.
Удоўж рукавоў і па цэнтры кашулі чырвонымі або чырвона-чорнымі ніткамі вышывалі розныя ўзоры. Спадніцы з вертыкальнымі складкамі вылучаліся сакавітасцю фарбаў. Фартух шылі з адной полкi белай ільняной тканіны ці паркалю, аздаблялі вышыўкай геаметрычнага ці расліннага арнаменту.
Гарсэт шылі з чорнай шарсцянкі, аздаблялі паліхромнай вышыўкай расліннага арнаменту, каляровай аблямоўкай зрэзаў верхняга крыса, проймы і гарлавіны.
Традыцыйныя галаўныя ўборы шылі з чырвонага ці сіняга паркалю, шарсцянкі або бардовага атласу. Дзяўчаты завязвалі хусткі, да якіх з левага боку мацавалі букецік жывых кветак.
▫ Аснову мужчынскага летняга адзення складалі кашуля, нагавіцы, даматканы разнаколерны пояс.
Кашулю з адкладным каўняром сціпла аздаблялі чырвонай вышыўкай на каўняры і падоле. Нагавіцы шылі з суравога палатна.
▫ Мужчынскае і жаночае верхняе адзенне складалі світы-сярмягі, курткі, кажухі.
З вас «❤», а з нас пост пра іншы строй!
Ілюстрацыя з кнігі «Беларускія народныя строi», Міхась Раманюк.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш.. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.