Рамёствы — неад'емная частка беларускай культуры. Сёння мы вырашылi падрабязна расказаць пра кавальскае рамяство.
⌛️ Зараджэнне кавальскага рамяства ставіцца да жалезнага веку. Тады людзі заўважылі, што пры награванні пэўнай горнай пароды яна пачынае плавіцца.
На тэрыторыі Беларусі кавальскім рамяством пачалі займацца з VII-VI стагоддзя да нашай эры.
У кузні майстры выраблялі цвікі і сярпы, рыдлёўкі і нажы. Самым распаўсюджаным вырабам была падкова, якая і цяпер лічыцца абярэгам: прыбітая над дзвярыма падкова не пусціць зло ў дом; а над ложкам — пазбавіць ад благіх сноў.
🙌🏼 Каваль вырабляў велізарную колькасць неабходных для існавання чалавека прадметаў. Але якім бы дасведчаным ён ні быў, побач з ім заўсёды былі памочнікі, якія адначасова з'яўляліся яго вучнямі. Толькі пасля 3-10 гадоў вучобы вучань мог называцца чаляднікам. Для атрымання статусу майстра чаляднік павінен быў папрацаваць некаторы час у іншых рамеснікаў і, набраўшыся вопыту, выкаваць свой унікальны «экзаменацыйны» выраб.
Кузні былі вельмі запатрабаваныя да сярэдзіны ХХ стагоддзя, пакуль іх не замянілі заводы і фабрыкі.
Сёння коўка з'яўляецца эксклюзіўнай і непаўторнай, а каваныя ў кузнях вырабы — адзінкавым унікальным таварам.
Можа хто-небудзь з вашых продкаў займаўся каваннем? Або вы ведаеце сучаснікаў, якія падтрымліваюць гэта рамяство?
Дзяліцеся сваімі гісторыямі ў каментарыях!